У Гайнаўцы адбыўся «Кірмаш Зубра»



У Гайнаўцы адбылася сустрэча з народнай культурай. У Амфітэатры і гарадскім парку адбыўся «Кірмаш Зубра».

racinieuski_jarmark_2

Свае вырабы прэзентавалі народныя майстры і рамеснікі, можна было таксама пакаштаваць рэгіянальныя стравы.

racinieuski_jarmark_11

Асноўная мэта імпрэзы – паказаць мясцовую традыцыю, кажа дырэктар Гайнаўскага дому культуры Расціслаў Кунцэвіч:

– У нас ёсць шмат народных майстроў, якія ствараюць характэрныя для нашага рэгіёна вырабы. Гэтым промыслам ужо вельмі шмат гадоў. Мы хочам гэтую традыцыю падтрымаць, каб яна не згінула – бо ёсць у нас і ганчары, і ткачы, і кавалі, і майстры народнай вышыўкі. Нас цешыць, што гэта традыцыя развіваецца, штораз больш майстроў прымае ўдзел.

У межах кірмаша ў Гайнаўцы можна было таксама паспрабаваць сябе ў розных конкурсах ды паслухаць беларускую, украінскую ды польскую музыку.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота аўтара