У Гайнаўцы прайшоў фінал Кубка Польшчы у «Nordic Walking»



Амаль 1000 фанатаў «Nordic Walking» з 270 мясцовасцей Польшчы прыбылі ў Гайнаўку на сёлетні фінал Кубка Польшчы ў «Nordic Walking». Гэта агульнапольскі рэкорд колькасці удзельнікаў.

«Людзей прыцягваюць трасы, пракладзеныя праз Белавежскую Пушчу. Гэтае спартовае мерапрыемства, магчыма, найлепшая рэклама Гайнаўшчыны, — кажа стараста Гайнаўкі Міраслаў Раманюк,:

 — Да нас прыехала каля 1000 асобаў. Больш мы прыняць не маглі, бо гэта было б масавым мерапрыемствам.  У горадзе занятыя усе спальныя месцы, то бок задаволеныя і жыхары, і прадпрымальнікі, і мы. Набраўшыся добрых уражанняў яны вернуцца дадому і заахвоцяць іншых наведаць наш рэгіён.

Галоўныя спаборніцтвы праходзілі на дыстанцыях 5, 10 ды 21 кіламетр. Гайнаўка — адзін з прыпынкаў Кубка Польшчы ў «Nordic Walking» з 2012 года. Фінал кубка прайшоў тут упершыню. Да гэтай пары ён быў арганізаваны ў Гданьску.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота аўтара