У Гайнаўцы прайшоў “Кірмаш зубра”



Мерапрыемства прыцягнула многіх мясцовых жыхароў ды турыстаў. Пры нагодзе канцэртаў беларускіх калектываў з Падляшша ды Беларусі мелі магчымасць сустрэцца з багатай прапановай рэгіянальнай кухні і народных майстроў ды рамеснікаў. Ужо традыцыйна ў “Кірмашы зубра” прымалі ўдзел народныя творцы з Беларусі,” – кажа Людміла Паўлючык.

– Вышыўка ў розных тэхніках, выпальванне па дрэве, вязанне кручком. Зараз ідзе адраджэнне народнага майстэрства. І бяруць людзі гэтыя вырабы.

Сёлетняя “Ярмарка Зубра” прайшла 10 раз. Арганізатарамі выступаюць бургамістр горада Гайнаўка ды Гайнаўскі дом культуры.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота аўтара