У Гайнаўцы прайшоў “Пікнік з Беларусам”



У Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, што на Падляшшы, прайшла акцыя пад назвай “Пікнік з Беларусам”.

DSC_5002

Паводле настаўніка беларускай мовы Янкі Карчэўскага, мерапрыемства накіраванае, перш за ўсё, на прамоцыю школы ў беларускамоўным асяроддзі:

– Мерапрыемства накіраванае на прамоцыю нашай школы з націскам на беларускую мову і беларускую культуру, а таксама інтэграцыю дзяцей і моладзі. І сапраўды, у нас сустрэліся дзеці з Гайнаўкі, Беластоку, а таксама з Бярозаўкі, якія прыехалі з Беларусі.

Асноўным пунктам „Пікніку” былі мастацкія выступленні дзяцей і моладзі на беларускай мове. Галоўным арганізатарам акцыі з’яўляецца Аб’яднанне “Нашая школа”, якое дзейнічае пры Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота аўтара