У Гайнаўцы прайшоў Велікодны кірмаш



У Музеі і асяродку беларускай культуры свае вырабы прэзентавалі майстры Творчага аб’яднання “Гарадзенскі каларыт”. Яны зладзілі майстар-класы для дзетак ды моладзі па вырабе велікодных вербаў ды гліняных яек.

DSC_0712

Паводле дырэктара Беларускага музея ў Гайнаўцы Тамаша Ціханюка, гэтае мерапрыемства стала своеасаблівай традыцыяй:

– Ужо некалькі гадоў запар мы рэалізуем разам з Цэнтрам культуры Беларусі ў Варшаве гэтае мерапрыемства. У жыхароў Гайнаўкі кірмаш выклікае вялікую цікавасць.

Сёлета на “Велікодным кірмашы” можна было таксама пазнаёміцца з беларускімі кніжнымі выдавецтвамі.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара