У Гайнаўцы ўпершыню прайшоў Фестываль казак



У Гайнаўцы прайшоў І Фестываль казак. Гайнаўскі Фонд на карысць пабудовы адкрытага грамадства «Яны гэта Мы», у гарадскім парку стварыў казачную зону куды мог прыйсці кожны: як дзеткі, так дарослыя, і на нейкі час паглыбіцца ў казачную гульню.

Наталля Герасімюк з фонду «Яны гэта Мы»:

— Казка гэта нешта такое, што дае магчымасць уключыць сваю фантазію і ўяўленне, навучыць і навучыцца дабру. У нашым сур’ёзным жыцці, калі нешта ў нас не ўкладаецца заўсёды можна не тое што ўцячы, але зачарпнуць дабра з казкі. 

Фестываль казак гэта не першая ініцыятыва фонду. Ён жа ладзіць агульнапольскі конкурс, пад час якога вязні польскіх турмаў пішуць казкі дзецям. Вынік конкурсу — кніжка ды дыск з казкамі.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя