У Гайнаўцы ўзгадалі бежанства 1915 года



У гайнаўскім Доме культуры адбыўся паказ Стужкі Юркі Каліны «Бежанства». Са спектаклем на гэтую тэму выступіў тэатральны калектыў з Беларускага музея ў Гайнаўцы. Прайшла таксама прэзентацыя кнігі «Бежанства 1915 года», рэдагаваная Віталем Лубам.

racinieuski_hadavina_biezanstva_3Падзеямі, якія пачаліся ў 1915 годзе, цікавіцца штораз большая частка грамадства, кажа Віталь Луба:

– Кніга ўжо больш як месяц таму пабачыла свет.  Ёю цікавяцца, асабліва ў звязку з 100-й гадавінай бежанства. Людзі перажылі гэтую трагедыю, і падзея жыла ў іхнай свядомасці. Але тое пакаленне адышло ў 90-х гадах. І вось новае, маладое пакаленне пачынае цікавіцца гэтым, яно адкрывае для сябе бежанства.

У межах мерапрыемства, прымеркаванага да ўвекавечання бежанства 1915 года, можна было таксама паглядзець выставу манатыпыі «Бежанства на раздарожжах», аўтарства гайнаўскага мастака Даніеля Грамадскага, ды выставу «Бежанства – нязвычайная гісторыя звычайных людзей» Анеты Прымакі-Онішк.

https://www.youtube.com/watch?v=6LAP2hM7aXQ

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота аўтара