У Гайнаўцы выступіў Берасцейскі духавы аркестр



Хрысціянскія мелодыі гучалі ў Гайнаўцы. Менавіта такі рэпертуар прадставіў духавы аркестр з Берасця ў гарадскім амфітэатры. Падрабязней пра характар музыкі групы распавёў нашаму радыё дырыжор Дзмітры Керычон:

–  Нашы песні, наша музыка – гэта ў сваёй большасці хрысціянскія гімны, якія з’явіліся даўно, а таксама сучасныя, пакладзеныя на музыку. Іх мы і выконваем. Думаю, гэты канцэрт – добрая нагода для сяброўскіх кантактаў паміж вернікамі, а таксама прапаганда духавой музыкі сярод жыхароў Гайнаўкі.

“Гайнаўская публіка прыняла нас вельмі цёпла і з вялікім зацікаўленнем”, – дадае суразмоўца. Арганізатарамі канцэрту духавага аркестра з Берасця выступіў Саюз хрысціян-баптыстаў у Гайнаўцы, а таксама Гайнаўскі дом культуры.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота аўтара