У Гарадку адбудзецца „Імпрэза пад хмаркай”



У Гарадоцкай гміне, што на Падляшшы, летам у кожныя выходныя адбываюцца мерапрыемствы з удзелам беларускіх калектываў. Гэтым разам беларускую патанцоўку вырашыла арганізаваць Кола вясковых гаспадынь са Случанкі.

DSC02632

Кажа дырэктар Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку Юрый Астапчук:

– Жыхары Случанкі цудоўна зарганізаваныя, яны пастараліся, каб усё падрыхтаваць. Яны ўсё ж такі паказваюць, што гэта вёска жыве, што яна не памірае, а хоча жыць. Мне, як дырэктару, засталося толькі дапамагаць і падтрымліваць іх ініцыятывы.

Паслухаць беларускія гурты ў Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку можна будзе падчас „Імпрэзы пад хмаркай”, якая адбудзецца ў бліжэйшыя выходныя ў Каралёвым мосце ды Мялешках, што ў Гарадоцкай гміне.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара