У Гарадку адкрылася выстава пад назвай «Што сказалі людзі»



«Што сказалі людзі» — выстава пад такой назвай адкрылася ў Гарадку на Беласточчыне.

Экспазіцыя выставы — плён леташніх майстар-класаў з мясцовай моладдзю, якія ладзіла Таварыства практыкаў культуры.

На думку арганізатаркі Анны Чыжэўскай, менавіта на памежных абшарах варта размаўляць пра шматкультурнасць

— Трэба звяртаць увагу моладзі, каб яны былі уважлівымі да адметнасці, адрознасці, да мінулага, да памяці, да сустрэчаў са старэйшымі людзьмі, а таксама адно да аднаго, каб разумелі, што нехта можа быць іншым і інакш глядзець на свет, па-іншаму жыць.  

Выстава вельмі сучасная па сваёй форме, выкарыстоўвае розныя сродкі пераказу, — падкрэслівае супрацоўніца Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку, Дарота Сульжык.

— Чым больш інтэрактыўна, тым цікавей. Цяпер мы маем такое пакаленне і такія часы, што людзі хочуць незвычайных выставаў. Не дастаткова павесіць нешта на сцяну, трэба яшчэ ўздзейнічаць і іншымі імпульсамі.

Экспанаты выставы: здымкі, вопратка, а таксама аўдыё-запісы адносяцца да міжваеннага перыяду.

Выставу можна паглядзець да 13 лютага.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя