У Гарадку прайшла „Беларуская вечарына”



Другі раз запар у Гарадоцкім комплексе школаў прайшла „Беларуская вечарына”. Мерапрыемства  пачалося з пастаноўкі, якую падрыхтавалі гімназісты.

DSC01110

Можна было таксама пачуць дзіцячы беларускі гурток „Казка”, які дзейнічае пры Гмінным цэнтры культуры, ды калектыў „АРТ Гарадок”.

Удзельніца гуртка:

– Заняткі ў тэатральным гуртку нашмат цікавейшыя, чым праца з падручнікам. Пастаноўку падрыхтавала наша настаўніца і валанцёрка, якая прыехала з Беларусі.  

Альжбета Раманчук, настаўніца беларускай мовы:

– Трэба шмат чытаць, пісаць, а пры нагодзе можна пасьпяваць ды пажартаваць.

Госць мерапрыемства:

–  Яшчэ больш беларушчыны стала ў Гарадку. Не так, як раней. Зараз у школе праходзіць дзіцячая імпрэза. Магчыма, яшчэ штосьці будзе.

Вераніка Цэдрык, валанцёрка з Магілёва:

– Я расказваю сваім сябрам з Беларусі, які маленькі Гарадок, а як шмат людзей размаўляе тут па-беларуску! І маім знаёмым крыху сорамна за сябе, што не ў Беларусі, а тут, жыве наша родная мова.

Арганізацыю „Беларускай вечарыны” заініцыявалі валянцёры, якія штогод прыязджаюць у Гарадок. Такі абмен магчымы дзякуючы  таварыству „ANAWOJ” з Міхалова. Праект фінансаваны са сродкаў “Эрасмус+”.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Гарадок

Фота аўтара