У гміне Міхалова адбылося Свята грыба



Спаборніцтвы за званне Уладара грыбоў, конкурс на лепшую страву з грыбоў і музычная частка – усё гэта прайшло ў межах Свята грыба ў гміне Міхалова на Падляшшы. Кожны ахвотны мог пакаштаваць таксама розныя грыбныя стравы. Вялікай папулярнасцю карыстаўся конкурс збірання грыбоў. Апошнія, аднак, сёлета былі гліняныя і раней схаваныя арганізатарамі ў лес:

Я люблю хадзіць па грыбы. Тут мне таксама прыемна хадзіць і збіраць грыбы. Сапраўдныя ці несапраўдныя, але забава добрая.

 – У гэтым годзе мы добра падрыхтаваліся. Мы скарысталіся пафарбаванымі глінянымі грыбамі, якія нагадваюць сапраўдныя.

 – У гэтым годзе не выраслі грыбы. Ужо трохі лепш – дождж прайшоў. Можа хаця б апенькі будуць.

–  Трохі з’явілася грыбоў у чэрвені, але затым была суша. Можа зараз крыху з’явіцца.

Свята грыба прайшло ў мясцовасці Саколе, што ў гміне Міхалова.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.