У Грабаўку прызначаны ўпаўнаважаны па справах гміны



З 15 верасня новая гміна Грабаўка будзе мець упаўнаважанага па справах арганізацыі структураў гміны.

DSC09071

Пра гэта паведаміў на сустрэчы з жыхарамі міністр адміністрацыі і цыфрызацыі Марэк Галіцкі. Гэтай тэрыторыяй, якая аддзялілася ад гміны Супрасль да моманту выбараў новых ўладаў, будзе кіраваць Эва Бончак-Кухарчык. У пачатку дзевяностых Кухарчык была віцэ-прэзідэнтам Беластока. Спецыялізуецца ў законе аб самакіраванні, кажа міністр Марэк Галіцкі:

– Гэтая асоба вельмі дасведчаная ў пытаннях самакіравання. Прызначэнне ўпаўнаважанага – гэта толькі першы крок. Трэба, каб з 1 студзеня 2016 года гміна мела вартасны ўрад.

Афіцыйна гміна Грабаўка будзе дзейнічаць з 1 студзеня 2016 года. Выбары войта і ўправы гміны праўдападобна адбудуцца ў сакавіку.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Собалева

Фота аўтара