У Кіеве запланаваны Марш героеў



Арганізатары «маршу» — палітычныя партыі, якія ад нядаўняга часу знаходзяцца ў апазіцыі да прэзідэнта Пятра Парашэнкі: Усеўкраінскае аб’яднанне «Свабода» і «Правы сектар». Кіраўніцтва партый вінавацяць украінскага прэзідэнта ў дыктатарскіх памкненнях, рэпрэсіях супраць украінскіх патрыётаў і ў сабатажы рэформ. Вось што кажа Аляксей Корж, адзін з рэгіянальных лідэраў палітычнай партыі «Правы Сектар».

— Чалавек, які стаў прэзідэнтам Украіны, Пятро Аляксеевіч Парашэнка, нічога не змяніў. Гэта ягоны сістэмны падход: абяцанкі, пра вайну, пра люстрацыю, пра барацьбу з карупцыяй. Рэвалюцыя была нацыянальная але, ў выніку, выйшла буржуазная рэвалюцыя, калі адзін алігархат змяніўся на іншы алігархат.

У сваю чаргу, Блок Пятра Парашэнкі закідае «свабодаўцам» і «правасекам» палітычны экстрэмізм. І арганізатары маршу, і іх палітычныя апаненты не выключаюць магчымых правакацыяў.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя