У Крыначцы святкавалі трэці дзень Пяцідзясятніцы



Сёння, 21 чэрвеня, паводле царкоўнага календара, святкуюць трэці дзень Троіцы.

DSC_5876

Шмат вернікаў, і не толькі праваслаўных, сабралася ў Крыначцы – ўрочышчы ў Белавежскай пушчы, непадалёк Гайнаўкі, што на Падляшшы. Як кажа айцец Мікалай Кулік, у гэтым месцы з даўніх вякоў знаходзіцца крыніца з цудадзейнай вадой.

– Свята ў Крыначцы збірае шмат людзей. У гэтай крынічцы цудадзейная вада. Многія прыязджаюць сюды, каб памаліцца, напіцца вады і атрымаць ад Госпада Бога вылячэнне.

Зараз Крыначка належыць прыходу ў Дубінах. Жыхары Гайнаўкі святкаванні трэцяга дня Пяцідзясятніцы пасля багаслужбы, прадаўжаюць на трыдыцыйным беларускім фэсце “Крыначка”, які з 17-й гадзіны праходзіць у мясцовым Амфітэатры.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота аўтара