У Крынках адкрылася фотавыстава „Бірабіджан”



У Галерэі „Крынкі”, што на Беласточчыне, адкрылася выстава пад назвай „Бірабіджан”. Гэты населены пункт у Сібіры павінен быў стаць „пралетарскім Сіёнам” для габрэяў з Савецкага Саюза. У праекце беларус Павал Грэсь і паляк Міхал Садоўскі шукалі мастацкі ключ, каб апісаць рэчаіснасць расейскай глыбінкі.

dsc04962

На іх фотаздымках бачныя толькі далікатныя сляды прысутнасці  ў Бірабіджане габрэяў. У гэтым на сібірскі горад падобныя Крынкі – гаворыць фатограф Павал Грэсь:

– На карысць праекта, што ён працуе ў кантэксце Крынак, Орлі , Беластоку , Варшавы – тых месцаў, дзе жылі і стваралі габрэі. 

Выстава „Бірабіджан” Паўла Грэся і Міхала Садоўскага будзе працаваць да 10 снежня.  Яе арганізатарам з’яўляецца Фонд Villa Sokrates.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара