У Ліпску паказалі велікодныя пісанкі



У гарадку Ліпск, што паблізу беларускай мяжы, здаўна трымаюцца ўласнай багатай традыцыі роспісу велікодных яек.

DSC00880

На каталіцкую вербніцу ў ліпскім Гмінным асяродку культуры можна было пабачыць пісанкі мясцовых народных майстроў.

“Яны аздобленыя ўзорамі, характэрнымі для гэтага кутка Беласточчыны”, – кажа майстрыца Крыстына Цеслюк:

– Пісанкі ў нас рабілі з васямнаццатага стагоддзя. У нас дома бабуля рабіла, маці мая рабіла. Найстарэйшыя называлі пісанкі “барылачкі” ці “сабачыя лапкі”.

У Ліпску ў 2007 годзе ўзнік Музей ліпскай пісанкі і творчасці. Гэта адна з нямногіх такога кшталту ўстановаў у свеце. Самы вядомы музей пісанак знаходзіцца ў Каламыі ва Украіне.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара