У Літве зафіксаваныя новыя выпадкі афрыканскай чумы свіней



Пра гэта паведамляе Мінсельгасхарч і папярэджвае пра забарону на ўвоз з Літвы жывых свіней, свініны. Выпадкі небяспечнага захворвання выявілі на тэрыторыі Уцянскага і Віленскага паветаў Літвы. З рэгіёнаў, у якіх зафіксаваныя выпадкі захворвання жывёл, абмежаваны таксама ўвоз кармоў і кармавых дадаткаў для жывёл расліннага паходжання, паведамляе БЕЛТА. Адначасова трэба прымаць дадатковыя меры па кантролі за забеспячэннем біялагічнай абароны буйных беларускіх свінагадоўчых комплексаў, а таксама свінагадоўчых ферм і гаспадарак усіх форм уласнасці, адзначылі ў дэпартаменце.

АЧС прыводзіць да смерці хатніх свіней і дзікоў. Чалавеку гэтае захворванне не перадаецца.

Беларускае Радыё Рацыя