У Луцку затрымалі банду кватэрных рабаўнікоў



Луцкія праваахоўнікі затрымалі банду кватэрных злодзеяў, у якую ўваходзілі і двое грамадзянаў Беларусі. Банда дзейнічала надзвычай прафесійна ажно ад пачатку года і паспела абрабаваць 120 кватэр.

У Луцк беларускія злодзеі прыехалі з цэлым наборам адмычак, ломікаў, адмысловых адвёртак ды іншым крымінальным рыштункам. Міліцыя сканфіскавала нават спецыяльную літаратуру, якая тычылася канструкцый замкоў і сігналізацый. Злодзеі-гастралёры жылі на здымных кватэрах і стараліся не прыцягваць да сябе ўвагі. Афіцыйнай мэтай перабывання ў Луцку крымінальнікі называлі “атрыманне грамадзянства Украіны”.

Кватэрныя крадзяжы адбываліся пераважна ўдзень па выходных, з 10 па 12 раніцы. Крымінальнікаў цікавілі толькі грошы і золата. У сярэднім замок якой заўгодна складанасці адчыняўся цягам 10 хвілінаў.

Затрымаць злодзеяў удалося толькі дзякуючы відэакамерам аднаго з дамоў, кватэру ў якім яны абрабавалі. Луцкая міліцыя ўжо дэпартавала беларускіх крымінальнікаў на Радзіму.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя, Украіна