У Махнатым спаборнічалі пажарныя-добраахвотнікі



Тры каманды пажарных-добраахвотнікаў з гміны Гайнаўка прынялі ўдзел у спаборніцтвах у вёсцы Махнатае.

DSC_9270

Паводле Аляксея Герасімюка, які з’яўляецца кіраўніком добраахвотнікаў у вёсцы Махнатае, пажарным неабходна знаёміцца з абсталяваннем ды падвышаць свае здольнасці, а гэта яны і робяць падчас спаборніцтваў:

– Удасканальваюцца здольнасці пажарных. У Махнатым 55 пажарных, з іх 10 жанчын. У мінулым годзе мы атрымалі новы аўтамабіль „MAN”. Найлепш на яго глядзець, на паказы выязджаць, на нейкія спаборніцтвы, а не на пажар, каб іх было як найменш.

Перамагла мясцовая каманда, якая апярэдзіла пажарных з Арэшкава і Навакорніна.

Беларускае Радыё Рацыя