У Міхалове прайшлі „Беларускія фольк-сустрэчы”



Народныя аматарскія хоры, капэлы, моладзевыя поп-выканаўцы ды Лявон Вольскі з “Крамбамбуляй”. Такая разнастайная праграма была прапанавана гмінай Міхалова для наведвальнікаў  “Беларускіх фольксустрэчаў”.

20160806_174627

Мерапрыемства прайшло 6 жніўня ў гарадскім амфітэатры ля вадасховішча:

Рыгор Карповіч, калектыў „Хутар”:

– У Міхалова прыязджае шмат людзей. І гэтае мерапрыемства будзе развівацца. Але гэта ўсё ж такі малады праект. 

Марцін Сякерка, дырэктар гміннага асяродка культуры:

– Бачым, што гэтая музыка тут запатрабавана. Прыехала шмат калектываў з Беларусі, у тым ліку і Лявон Вольскі з „Крамбамбуляй”. 

Лявон Вольскі:

– У нас ёсць некалькі традыцыйных народных песень, таму адчуваем сябе досыць упэўнена. То мы не канцэртуем гадамі, то за адзін сезон два разы выступаем. Парадокс.

Альжбета Тыханюк, калектыў „Чыжавяне”:

– Вельмі прыемна прыехаць сюды, заспяваць, пабыць сярод людзей.

“Беларускія фольк-сустрэчы” занялі месца “Прымацкай бяседы” ў культурніцкім календары Міхалова. Пад новай назвай імпрэза прайшла ўжо другі раз.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара