У Міхалове прайшлі Беларускія фольк-сустрэчы



На сцэне амфітэатра ў Міхалаве выступілі беларускія калектывы з Падляшша – Чыжавяне з Чыжоў і Казка з Беластоку.

Перад публікай прадэманстравалася каля дваццаці гуртоў з абодвух бакоў мяжы.

Падчас канцэртаў амфітэатр у Міхалаве запоўнены быў да апошняга месца.

Як адзначыў намеснік бургамістра Міхалова Юры Хмялеўскі, беларуская культура вельмі важная для жыхароў гміны.

– Беларуская культура глыбокая і мае ў Міхалове сваю традыцыю даўнюю. Раней тут па ўсіх вёсках абываліся беларускія фэсты. Гэтыя сустрэчы і ёсць нашыя даўнія беларускія фэсты.

Беларускія фольк-сустрэчы ў Міхалове гэта працяг Прымацкай бяседы, якая праходзіла тут ад чатырох гадоў.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя