У мяхах з вуглём аказалася 50 тысяч пачак цыгарэт



Кантрабанду звыш 50 тысяч пачак нелегальных цыгарэт спынілі падляшскія мытнікі і памежнікі. Кантрабанду на агульную суму звыш 650 тысяч злотых перавозілі ў беларускім грузавіку з вуглём, які спынілі на кантроль на пагранпераходзе ў Кузьніцы.

Кажа прэс-сакратар мытнай палаты ў Беластоку Мацей Чарнэцкі:

– Мытнікі і памежнікі з польска-беларускага памежнага перахода ў Кузніцы даглядалі беларускую фуру, якая перавозіла 3650 мяшкоў з драўляным вуглём. Пры рэнгенаўскім асвятленні грузу аказалася, што ў некаторых мяшках акрамя заўяўленага вугалю для грыля знаходзіліся беларускія цыгарэты. Агулам было знойдзена звыш 50 тысяч пачак цыгарэт, якія маюць рынкавы кошт каля 650 тысяч злотых. 34-гадовы беларускі кіроўца фуры быў апытаны. Зараз высвятляецца, адкуль паходзіў нелегальны тавар і куды быў павінен трапіць.

Гэта другі выпадак цягам месяцы раскрыцця кантрабанды нелегальных цыгарэт, якія перавозілі ў грузе вугля праз пагранпераход у Кузьніцы.

Беларускае Радыё Рацыя