У Нараўскай гміне прайшоў «ІІ Пікнік беларускага слова»



У вёсцы Трасцянцы ў Нараўскай гміне прайшоў «ІІ Пікнік беларускага слова».

Мерапрыемства сабрала прыхільнікаў беларускай паэзіі на Беласточчыне, у тым ліку, паэтаў звязаных з Аб’яднаннем «Белавежа».

“Назіраем паўставанне вершаў як на літаратурнай мове, так і на падляшскіх гаворках”, – кажа арганізатар імпрэзы Віктар Стахвюк:

 – Пачынаем пісаць таксама на дзвюх мовах – на літаратурнай заўжды, бо такая традыцыя ў нас склалася, але ж таксама ёсць патрэба такіх малых моваў, як наша мова вёскі Трасцянкі. Лічу, што яна раўнапраўная, што нельга пра яе забываць. Гэта ж скандал, калі апошні абарыген тут на Падляшшы памрэ, а дзеці і ўнукі ведаць мову не будуць ведаць мову і будуць шукаць: а дзе яна? А яна ў вершыках, у паэзіі, аповесцях. 

“Самае важнае, каб узнікала што раз больш выданняў напісаных на падляшскіх гаворках”, – дадае Віктар Стахвюк. 

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя