У Нараўцы адкрылася юбілейная пасляпленэрная выстава



Паводле традыцыі, Міжнародны мастацкі пленэр у Нараўцы завяршыўся пасляпленернай выставай у мясцовай галерэі імя Тамары Саланевіч. Сёлетні мастацкі пленер прайшоў 15 раз.

dsc_6855

За ўсе гады ў нараўчанскіх пленерах прынялі ўдзел амаль 200 мастакоў з Польшчы ды з-за мяжы – ў тым ліку і з Беларусі. “Галерэя імя Тамары Саланевіч з’явілася таксама дзякуючы нашым пленэрам,” – кажа гайнаўскі мастак Віктар Кабац:

– Мастакі прыехалі на другі, на трэці год. Штораз збіралася больш мастацкіх прац. Таму мы вырашылі, што ў гэтым будынку царскай школы можна зрабіць галерэю. Мінула 15 год. З’явілася галерэя, выстаўляецца шмат прац.

З нагоды 15-га пленэру ды пасляпленэрнай выставы з’явіўся альбом “Нараўчанскія Інспірацыі 2011-2016”.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара