У Нарве прайшоў канцэрт беларускіх бардаў



У Гміннай публічнай бібліятэцы ў Нарве прайшоў канцэрт беларускіх бардаў – Зміцера Вайцюшкевіча і Алега Кабзара.

2C49D5437678BC5D55E57EA09F7AD86B05EBD6657B8BA26F4Cpimgpsh_fullsize_distr

Як падкрэслівае Зміцер Вайцюшкевіч, у яго творчасці вобраз жанчыны не выпадковы:

– Спяваю для жанчын і пра жанчын. Жанчыну ведаць немагчыма, нават цяжка зразумець часам, але наблізіцца да нейкіх такіх парогаў яе пачуццяў можна. Мне цікава менавіта паэзія, паспрабаваць адчуць, што адчувае жанчына.

Апрача беларускіх бардаў для матуль і бабуль святочны выступ таксама падрыхтавалі дзеці, якія займаюцца ў бібліятэчным гуртку, дэкламавалі прысвечаныя жанчынам вершы.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара