У Нарву вярнулася Купалле



Спаборніцтвы па касьбе, шматлікія майстр-класы ды музыка – ўсё гэта было на Купаллі, якое адзначылі на беразе ракі Нарва, што на Падляшшы.

DSC_1853

„Сенакосы над Нарвай. Купалле. Вяртанне да каранёў – гэта фактычна вяртанне да ідеі, якую калісьці ажыццявіў Звяз беларускай моладзі”, – кажа суарганізатар імпрэзы, старшыня Звязу ў карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры „Шчыты” Ігар Лукашук:

– Карані гэтага Купалля ў Купаллях, якія ладзіліся 15 гадоў таму Звязам. Яно падобнае, але таксама на шчасце іншае, яно ўжо нашмат багацейшае, чым тыя Купаллі, якія ладзіліся тады на сцэне на прычэпе.

Купалле ў Нарве вельмі разнастайнае ў музычным плане – на сцэне выступілі аматарскія падляшскія фольк-калектывы, а таксама зоркі беларускай эстрады, такія як Зміцер Вайцюшкевіч.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара