У Навасадах арганізавалі рэчавы рынак



У Навасадах, што каля Гайнаўкі, жыхары арганізавалі рэчавы рынак. Кожны меў магчымасць прынесці прадметы, якімі ўжо не карыстаецца, і прадаць іх. Цэны пачыналіся з залатоўкі. Быў таксама стэнд з рэчамі, якія можна было ўзяць сабе бескаштоўна:

– Гэта такая навінка. Але маладыя прыходзяць…

– Выпечку прынесла і прадаю.

– Цікавая справа. Адбываецца ўжо другі раз у Навасадах.

– Здараецца часам так, што адна рэч, якая мне зусім не патрэбна і якаю збіраўся выкінуць, якраз патрэбна іншаму.

Мерапрыемства арганізаваў фонд “Яны гэта Мы”. У верасні плануецца правесці чарговы рэчавы рынак.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Навасады

Фота аўтара