У Орлі вучні дэкламавалі беларускія вершы



На роднай мове дэкламавалі ў Орлі (што на Бельшчыне). У мясцовым Комплексе школ з беларускай дадатковай мовай навучання прайшоў раённы адбор на дэкламатарскі конкурс „Роднае слова”. Свае дэкламатарскія здольнасці прэзентавалі вучні прадшколляў, пачатковых школ, ды гімназій з Бельшчыны.

racinieuski_rodnaje_slova_orla_5

Любім гэтую асаблівую атмасферу гучання беларускай мовы ў вершах, кажуць удзельнікі конкурсу:

– Знаёмлюся з новымі людзьмі. Вучуся ў пачатковай школе ў Аўгустове.

– Вучуся ў школе ў Орлі. Я чытаю верш Наталлі Арсенневай “Мы моладзь”. Файна, што можам прадставіць сваю родную мову, якую мы ўсе карыстаемся ў хаце.

– Аўтара не ведаю, але назва “Няхай уславіцца Лянота!”. Я са школы №3 у Бельску Падляшскім. Вельмі файна чытаць вершы, бо гэта такі незвычайны конкурс.

Чарговы раённы адбор на дэкламатарскі конкурс „Роднае слова” адбудзецца 21-га сакавіка ў Гайнаўскім доме культуры. Пачатак мерапрыемства ў 9:00.

Галоўнымі арганізатарамі дэкламатарскага конкурсу „Роднае слова” выступілі Беларускае грамадска-культурнае таварыства, ды Таварыства беларускай культуры ў Польшчы.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя