У Пасынках працягваюць традыцыю вырабу грамнічных свечак



У царкоўным календары набліжаецца свята Стрэчання Гасподняга, або Грамніцы. Асноўным рытуалам на гэтае свята ёсць асвячэнне ў храмах свечак. Таму ў прыхадскім доме ў Пасынках сустрэліся вернікі, каб падрыхтаваць традыцыйныя васкавых свечкі – грамніцы. “Калісь свечкі рабілі ў кожнай вёсцы, кожным прыходзе,” – успамінае настаяцель праваслаўнага прыхода Нараджэння святога Яна Хрысціцеля ў Пасынках, айцец Яўген Сушч:

– Мы вярнуліся да гэтай старой традыцыі. Людзі збіраюцца ахвотна. Прыходзяць усе, хто можа. Гэта не толькі старыя бабулі, але і маладыя людзі. Усе разам збіраемся і робім свечы, якія пасля на Грамніцы будзем асвячаць. Я ведаю, што не толькі ў нас, але і ў Чыжах людзі такія свечы робяць.

У Чыжах, апрача звычайных грамнічных, вырабляюць 12 вялікіх “брацкіх свечак”, якія паляцца ў час самых вялікіх царкоўных святаў. Свята Стрэчання Гасподняга царква адзначае 15 лютага.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара