У Польшчы пачаліся экзамены на атэстат сталасці



Сёння а 9-й раніцы ў сярэдніх школах ва ўсёй Польшчы пачаўся першы экзамен на атэстат сталасці. Гэта абавязковы экзамен па польскай мове на базавым ўзроўні. Выпускнікам трэба адказаць на пытанні ў пісьмовым выглядзе і напісаць сачыненне. У іх на гэта сто семдзясят хвілін.

DSC_4494

 

Некаторыя выпускнікі Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім, сёння ўсхваляваныя:

– Гэта наш першы экзамен і я баюся, бо не ведаю, што на ім будзе.

– Спадзяёмся на неспадзяванае.

– Я спакойны, бо быў у царкве на набажэнстве.

– Хвалююся вельмі моцна перад першым экзаменам па польскай мове. Але як падумаю пра матэматыку, то гэты стрэс адступае.

– У мяне стрэс ужо прайшоў, чакаю, каб хутчэй зайсці ў аўдыторыю.

Заўтра, 5-га траўня, выпускнікі напішуць экзамен па матэматыцы. А 22-га траўня пройдзе экзамен па мовах нацыянальных меншасцей. Яго напішуць у Бельску-Падляшскім, Гайнаўцы ды Беластоку.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара