У польскім Тарэспалі зноў выступіў беларускамоўны гурт



Гэтым разам на мясцовай пляцоўцы ў «Галерэі смакаў» заспяваў «Re1ikt» з акустычнай версіяй сваёй праграмы. Арганізатары запрасілі іх у межах прэзентацыі стужак дакументальнага кіно на тэматыку правоў чалавека. Кажа Лукаш Пагажэльскі з мясцовага асяродка культуры:

— Упершыню гурт «Re1ikt» граў у Тэрэспалі ў снежні 2013 года і тады яны зрабілі вялізнае ўражанне на польскую публіку. Таму, нам прыйшла ў галаву ідэя запрасіць гурт і ў акустычнай версіі. 

Уладзімір Казлоў, гурт «Re1ikt», вакал:

— Вельмі добра, нягледзячы на тое, што на вуліцы такое дажджлівае надвор′е, нам было вельмі ўтульна і людзі нас успрымалі вельмі горача.

Пасля канцэрту жадаючыя маглі набыць сувеніры звязаныя з гуртом: футболкі, торбы і кружэлкі. Сярод чатырох дзясяткаў чалавек, імпрэзу наведалі і некалькі асобаў з Берасця. Партнёрамі выступілі гуртоўня “Пантэра”, мясцовыя ўлады і гарадскі асяродак культуры. Музыкі два разы выконвалі песні на біс.

^D6BEECFCC4597664411740096365C658B6EBA10A6EACAE7E38^pimgpsh_fullsize_distr

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя