“У пошуках нашых каранёў”



У вёсцы Гацькі на Падляшшы даследавалі мінулае сваіх сем’яў. У мясцовай святліцы адбыліся генеалагічныя майстар-класы “У пошуках нашых каранёў”.

racinieuski_henealohija_4

У час сустрэчы прэзентавалі спіс насельніцтва з 1816 года, датычны вёсак Гацькі, Храбалы, Дэніскі і Праневічы. Удзельнікі прынеслі дакументы з мінулага сваіх сем’яў.

“У плане даследавання сваіх каранёў, перад намі яшчэ многа працы”, – кажуць удзельнікі майстар-класаў:

– Хочам даведацца пра тыя карані, што там было даўней, кім нашыя продкі былі.

РР: З якой вёскі вашыя карані?

– Акурат родам з Гацькоў. Дзед мой паходзіў з Гацькоў, а бабка з Райска, маці з Плютыч паходзіць.  

– Хацеў даведацца, што ў гэтых Гацьках было, даведацца, што адбывалася калісьці. Мы ведаем пра тое, што  было ў наш час, а што было перад гэтым, не ведаем нічога.

– Фотаздымкі мае старыя стогадовай даўніны, напрыклад, сусед мой, а гэта цётка – сястра цешчы.

У час сустрэчы ўзнікла ідэя стварэння кніжнай публікацыі, прысвечанай генеалогіі вёскі Гацькі і навакольных мясцовасцяў. Арганізатарам майстар-класаў “У пошуках нашых каранёў” выступіла Падляшскае генеалагічнае таварыства і солтыс Гацькоў Аліна Коршак.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя