У Расеі разбіўся шосты бамбавік за шэсць тыдняў



Стратэгічны бамбавік Ту-95 у аўторак пацярпеў крушэнне ў Хабараўскам краі.

Ту 95

Пра гэта паведамляюць „РИА Новости” са спасылкай на крыніцу ў сілавых структурах.

Па дадзеных крыніцы, экіпаж паспеў пакінуць борт самалёта.

„Паступіла інфармацыя пра тое, што экіпаж у складзе сямі чалавек пакінуў самалёт Ту-95″, – сказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле яго слоў, інфармацыя пра месца падзення самалёта ўдакладняецца, яго пошук ужо вядзе патрульны самалёт Ан-12.

Цяперашняя катастрофа – гэта ўжо шостая авіякатастрофа з баявымі самалётамі ВПС Расеі на працягу апошніх шасці тыдняў.

Так, у пачатку чэрвеня на палігоне „Ашулук” разбіўся знішчальнік МіГ-29, у Варонежскай вобласці падчас пасадкі пацярпеў крушэнне франтавы бамбардзіроўшчык Су-34, у Прыамур’е выкаціўся за межы ўзлётнай паласы і згарэў стратэгічны ракетаносец Ту-95, тры дні таму ў Краснадарскім краі разбіўся знішчальнік МіГ-29.

6 ліпеня ў Хабараўскам краі разбіўся франтавы бамбардзіроўшчык Су-24М, абодва лётчыкі загінулі.

pravda.com.ua