У Расеі ўзнікла цісканіна пры раздачы „халяўных” яблыкаў



Цісканінай скончылася раздача бясплатных яблыкаў на плошчы Мастацтваў у Пецярбургу.

У цэнтры горада ў чаканні раздачы садавіны сабраліся каля 500 чалавек, у асноўным пенсіянеры. Як толькі бацюшка асвяціў плады, да скрыняў кінуўся натоўп людзей. Яны сталі набіраць садавіну ў авоські, пакеты і кошыкі.

rosbalt.ru