У Расеі з’явіцца „праваслаўны” Wi-Fi



У міжрэлігійным савеце Расеі вырашылі размясціць пункты доступу да „чыстага” інтэрнэта каля цэркваў і ў пешаходных зонах.

Для веруючых расейцаў распрацоўваецца адмысловы Wi-Fi. Пра гэта „Известиям” распавёў кіраўнік сакратарыята міжрэлігійнага савета Расеі, намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па ўзаемадзеянні Царквы і грамадства Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ) святар Раман Багдасараў. Рэлігійны Wi-Fi не прапусціць паведамленні ад сектантаў або экстрэмістаў, інфармацыю пра скажоныя факты гісторыі і заблакуе запыты пра порна.

Бясплатныя кропкі доступу будуць размешчаны каля храмаў, а таксама на гарадскіх пляцоўках, якія папулярныя сярод гараджан, асабліва сярод моладзі, – напрыклад, на „Вінзаводзе” і ў „Музеоне”, на Манежнай і Баравіцкай плошчах. Пілотную пляцоўку мяркуецца размясціць у Сколкава.

izvestia.ru