У Саколцы плануюць збіраць трактары „Беларусь”



МТЗ „Беларус” хоча стварыць у Саколцы свой завод. Прадпрыемства гатовае таксама інвеставаць у сакольскае аддзяленне Сувальскай спэцыяльнай эканамічнай зоны. Гэта стане магчымым тады, калі аб’ём капіталаўкладанняў дасягне амаль 59 мільёнаў залатых. Як падкрэсліў старшыня МТЗ „Беларусь” Александр Кабзараў, вядуцца перамовы з уладамі Саколкі наконт бліжэйшага супрацоўніцтва з беларускім прадпрыемствам.

– Мы вельмі задаволеныя сумеснай працай з бурмістрам і старастам Саколкі і мы разлічваем, што нашае сумеснае супрацоўніцтва будзе на доўгія гады. Мы разлічваем, што будзем развіваць там пляцоўку. Мы ўжо размаўлялі на сустрэчы з генеральным дырэктарам трактарнага завода ў Саколцы, што мы зацікаўлены ў развіцці пляцоўкі ў Саколцы – нават да магчымасці зборкі трактароў у Саколцы.

Патлумачу, што прадпрыемства МТЗ „Беларус” было зарэгістравана 10 ліпеня 2014 года ў якасці выключнага імпарцёра сельскагаспадарчых трактароў МТЗ на польскі рынак.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя