У Шчытах-Дзенцялове сустракаюцца з беларускай культурай



Ля Цэнтра адукацыі і прамоцыі беларускай культуры праходзяць «Маёвыя сустрэчы ў Шчытах». Адбываюцца канцэрты беларускіх калектываў, прэзентуюцца рукадзельныя вырабы і рэгіянальныя стравы, а таксама пластычныя заняткі для дзяцей.

Пра асноўную мэту мерапрыемства расказаў нашаму радыё старшыня Звязу «Шчыты» Ігар Лукашук:

– Гэтае мерапрыемства адбываецца, каб паказаць усё цікавае беларускае, каб сустрэць розныя пакаленні – і дзетак, і бацькоў, а таксама і бабуляў, і дзядуляў. Гэта той час, які можна правесці супольна, усёй сям’ёй, па-беларуску.

У час «Маёвых сустрэчаў ў Шчытах» праходзіць таксама конкурс на найсмачнейшую рэгіянальну страву.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя