У Шчытах вучылі рабіць традыцыйнага саламянага павука



Дзеці з пачатковай школы № 3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім вучыліся рабіць традыцыйнага саламянага павука.

Майстар-класы правяла беларускі этнограф Марына Марчук:

— Хацелася паказаць дзецям найбольш простыя ўзоры таго, як можна дэкаратыўна апрацоўваць салому. Павук мае сэнс, магічны сэнс. Ён яшчэ ў паганскія часы меў свой сэнс. Ён заўсёды вісеў у хаце ў куце, а потым вісеў над сталом. Як быццам, браў на сябе ўсё дрэннае.

Майстар-класы прайшлі ў Цэнтры адукацыі і прамоцыі беларускай культуры «Шчыты» ў Шчытах-Дзенцялове ў рамках цыкла «Традыцыя, сучаснасць, будучыня».

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара