У скіце Адрынкі адбыўся пажар – згарэлі іконы і літургічныя кнігі



У праваслаўным скіце ў мясцовасці Адрынкі на Падляшшы ўдзень адбыўся пажар. Згарэла палова іконаў і літургічныя кнігі.

Фота: kontakt24.tvn24.pl

Пажар разгарэўся ў драўлянай капліцы прасвятой Маці Божай Апякунчай, адна са сценаў капліцы поўнасцю згарэла. Цяпер на месцы працуе следчая група гайнаўскай паліцыі, а таксама спецыяліст, які займаецца выяўленнем прычынаў пажараў.

Не выключаецца, што меў месца падпал.

У праваслаўным скіце жыве адзін манах – айцец Гаўрыіл. Скіт увесь час разбудоўваецца, дзякуючы дапамозе і ахвяраванням жыхароў рэгіёну. Гэта не першы выпадак у Адрынках. Пяць гадоў таму на скіт напалі вандалы. Тады, між іншым, быў знішчаны крыж на ўяздной браме.

Айцец Гаўрыіл звяртаецца з просьбай дапамагчы ў аднаўленні капліцы.

Банкаўскія рэквізіты:

SWIFT: POLUPLPR PL

88 8086 0004 0006 3571 3000 0010

З пазнакай: na odbudowę cerkwi