У „Склепе з культурай” прайшла сустрэча з Юркам Асеннікам



Юрка Асеннік – сучасны прадстаўнік рэнесансу. Такія словы можна было пачуць ад удзельнікаў сустрэчы з цыклу „Пагаворым пра..”, якая прайшла ў „Склепе з культурай” Абяднання бацькоў АБ-БА.

Юрка Асеннік

Графік, дызайнер, фатограф і музыка Юрка Асеннік распавёў пра сваю творчую дзейнасць і прэзентаваў графічныя працы:

– Гэта вялікая адвага назваць сябе мастаком, я не лічу мастацтвам тое, чым я займаюся. Я проста стараюся рабіць тое, што раблю добра.

Віцэстаршыня аб’яднання АБ-БА Аліна Ваўранюк:

– Я кажу сваім вучням, што Сенька – гэта такі наш Леанарда да Вінчы.

Яго творчыя працы можна паглядзець на інтэрнэт-блогу plajster.wordpress.com.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Міры Лукшы