У спісе кандыдатаў у парламент ад Кукіза ёсць месца для беларусаў



Чалавек, звязаны з польскім нацыяналістычным рухам, будзе падляшскай “адзінкай” у польскі Сойм ад камітэта Паўла Кукіза.

DSC09063

Гэта Адам Андрушкевіч – старшыня моладзевай арганізацыі Młodzież Wszechpolska. Ад імя Руху Кукіза стартуюць таксама былы бургамістр Граева Адам Келчэўскі ды самая лепшая студэнтка Польшчы 2008 года Дамініка Ёч.

У выбарчым спісе, як гэта ні дзіўна, знойдзецца таксама месца для прадстаўніка беларускай меншасці, кажа “адзінка” ад Кукіза Адам Андрушкевіч:

– Размаўляем з прадстаўнікамі беларускай меншасці на Падляшшы, асобамі праваслаўнага веравызнання.  Мяркую, што іх прадстаўнік таксама атрымае месца ў спісе.

Хто гэта будзе, даведаемся, калі выбарчыя спісы будуць зацверджаны цэнтральнымі ўладам Руху Кукіза. Выбары ў польскі парламент адбудуцца 25 кастрычніка.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара