У Старым Ляўкове прайшла «Вечарына Калядак»



У вясковым клубе ў Старым Ляўкове на Падляшшы прайшла «Вечарына калядак». Сустрэча мае шматгадовую гісторыю. Сёлета за сталом застаўленым поснымі стравамі, якія рыхтавалі ўдзельнікі мерапрыемства, сабраліся амаль 50 асобаў.

«Галоўная ідэя – супольна паспяваць калядкі, але фактычна, гэта сустрэча чалавека з чалавекам», – паясняе кіраўнік святліцы ў Старым Ляўкове Крыстына Паскробка:

— Гэта сустрэча пакаленняў: каб маладыя таксама ведалі, што некалі спявалі нашы бабулі і матулі. Можа некалі і яны гэта пяроймуць, хоць ім цяжка, бо яны ўсё менш гавораць па-беларуску, але слухаюць і спяваюць з намі. Людзі прыйшлі, значыць ёсць такая патрэба і думаю, мы будзем працягваць традыцыю такіх сустрэчаў.

 

Вечарына калядак гэта і экуменічная сустрэча. Выконваліся, як праваслаўныя калядкі, так і каталіцкія. На вечарыну завіталі праваслаўны і каталіцкі святары. Адным з арганізатараў мерапрыемства з’яўляецца аб’яднанне “Storczyk”.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара