У Студзіводах ушанавалі памяць айца Рыгора Сасны



Пры мясцовым Музеі малой бацькаўшчыны адкрылася Бібліятэка імя айца Рыгора Сасны.

racinieuski_bibliateka_5

У ліку экспанатаў кніжныя выданні з калекцыі беларусіста і краязнаўцы, ягоныя публікацыі, прылады ды шаты святара. З’яўленне бібліятэкі – вельмі вартасны жэст з боку Дарафея Фіёніка, кажа матушка Антаніна Троц-Сасна:

– Я перадала ў музей кніжкі, нават святарскія шаты айца Рыгора, ягоны крыж. Айцец Рыгор і падумаць не мог, што Дарафей яму такі музей зробіць. Я вельмі дзякую яму за тое, што ён памятае айца Рыгора.

Сярод экспанатаў таксама ўсе нумары «Нівы», Беларуская энцыклапедыя ды шмат кніжных публікацый, рабочыя матэрыялы для кніг, машынапісы, бібліяграфічныя апрацаванні ды друкарская машынка.

racinieuski_biblioteka_14

Па словах матушкі Антаніны Троц-Сасны, плануецца пашырэнне ліку экспанатаў Бібліятэкі імя айца Рыгора Сасны.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Студзіводы

Фота аўтара