У сумежную з Берасцейскай Ровенскую вобласць увядуць Нацгвардыю?



У Ровенскую вобласць Украіны, сумежную з Берасцейшчынай, могуць быць уведзеныя часткі Нацыянальнай гвардыі Украіны. З такой просьбай ў Міністэрства ўнутраных справаў Украіны звярнуўся губернатар Ровенскай вобласці Віталь Чыгунікаў.

Украінска-беларускае сумежжа ў Ровенскай, Жытомірскай і Валынскай абласцях нагадвае амерыканскі Дзікі Захад другой паловы XIX стагоддзя. На гэтых тэрыторыях ідзе масавая нелегальная здабыча бурштыну, у якой задзейнічаныя тысячы чалавек — як мясцовых, так і прыезджых, у тым ліку і з Беларусі.

d5ccf277a814ee5b82d7d384d6_89dd075d

Банды нелегальных здабытчыкаў бурштыну добра арганізаваныя і выдатна ўзброеныя — у тым ліку і аўтаматамі. Яны маюць сувязі сярод скарумпаваных праваахоўнікаў, а таму ўсе спробы прыкрыць гэты бізнэс пакуль безвыніковыя. Нелегальна здабыты бурштын кантрабандна перапраўляецца ў краіны Еўразвязу.

Пакуль у канфліктах міліцыі і браканьераў перамагаюць апошнія. У Кіеве ўсё часцей гавораць пра Антытэрарыстычную аперацыю, якую варта праводзіць і ў месцах нелегальнай здабычы бурштыну.

Пра просьбу ровенскіх уладаў увесці на тэрыторыю вобласці часткі Нацгвардыі паведамляе прэс-служба партыі «Блок Пятра Парашэнкі». Рэакцыя ўкраінскага прэзідэнта пакуль невядомая.

2016-03-17_achromienka_nachvardyja_rouna_1

2016-03-17_achromienka_nachvardyja_rouna_2

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: vesti-ukr.com