У Супраслі падсумавалі «Беларускія смакі Падляшша»



У Супраслі прайшло падвядзенне вынікаў праекта “Беларускія смакі Падляшша”. Гэта быў цыкл кулінарных відэа-вандровак па рэгіёне, у час якіх удзельнікі маглі пазнаёміцца з традыцыйнымі стравамі беларускай кухні. Усе 20 створаных фільмаў на беларускай мове, — кажа каардынатар праекту Ганна Мароз:

— Мы і да гэтага рабілі сайт cerkiew.kuchnia.pl. Там ужо есць рэцэпты падляшскіх страваў, толькі мы іх рабілі па-польску. Потым мы атрымалі шмат электронных лістоў, каб рабіць гэта па-свойму, па-беларуску. Але мы не ведалі, ці людзі будуць такое глядзець і ці захочуць выступіць у такім праекце. А пад канец аказалася, што людзі нават самі пачалі прасіцца, каб выступіць у нашым праекце.

У час мерапрыемства выступіў беларускі фальклорны калектыў  “Згодныя макі” з Райска. Таксама была магчымасць пакаштаваць усе стравы, пра якія ішла размова на працягу рэалізацыі праекту.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя