У Сямятычах гучаць духоўныя спевы



У мясцовай царкве Уваскрасення Гасподняга пачаўся «ХІІІ Міжнародны агляд рэлігійных ды паралітургічных песень». У першы дзень  мерапрыемства выступілі хоры з Гайнаўшчыны і Сямятыччыны.

cimg6287

«Мы падрыхтавалі рэпертуар, які сягае таксама праваслаўных традыцый Балканскага паўвострава», – кажа рэгентка праваслаўнага прыхадскога хору Узнясення Гасподняга з Арэшкава (што на Гайнаўшчыне), Эва Сураль:

– Вельмі цешымся, што ёсць такія музычныя аглады, калі можна праспяваць не толькі літургічныя творы, а і паралітургічныя, якія славяць праваслаўную веру, услаўляюць Божую Маці.

Падчас мерапрыемства, якое будзе доўжыцца да 13 лістапада ўключна, выступяць таксама выканаўцы з Беларусі, сярод якіх хоры з Берасця, Бярозы і Кобрыня, ды з Украіны, якую будзе прадстаўляць хор з Ірпеня. Пачатак наступнага дня агляду а 16:00 гадзіне.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара