У цэнтры Кіева прадаецца турма



Украінскае Міністэрства юстыцыі прадае Лук’янаўскі следчы ізалятар, што знаходзіцца ў цэнтры Кіева. Гэты пенітэнцыярны аб’ект мае дачыненне не толькі да ўкраінскай, але і да беларускай гісторыі.

Больш падрабязнасцяў ведае наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

– Лук’янаўская турма была збудаваная ў 1859-1863 гадах. Аднымі з першых зняволеных сталі інсургенты Каліноўскага, якія пасля паразы паўстання перахоўваліся ва Украіне і якіх там адлоўлівалі царскія жандары. Сярод іншых беларускіх зняволеных Лук’янаўскай турмы – удзельнікі партызанскіх атрадаў Бульбы-Бараўца, якіх масава звозілі ў гэтую пенетэнцыярную ўстанову пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

У Лук’янаўцы сядзелі Маісей Урыцкі, Фелікс Дзяржынскі, Анатоль Луначарскі, а ў часы новай украінскай гісторыі – Вячаслаў Чарнавол і Юрый Луцэнка, цяперашні Генеральны пракурор.

Да канца бягучага года турма будзе перададзеная інвестару, які збудуе на ўскраіне Кіева сучасны следчы ізалятар, за што ў якасці бонуса атрымае дарагі зямельны ўчастак у цэнтры ўкраінскай сталіцы.

Мяркуецца, што наступнымі стануць украінскія гістарычныя турмы ў Львове і Харкаве.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя