У Варшаўскім універсітэце адкрыўся Цэнтр беларускіх даследаванняў



Навуковая адзінка складаецца з выкладчыкаў, якія не могуць займацца навуковай і выкладчыцкай дзейнасцю ў Беларусі з-за палітычных рашэнняў.

2015-11-14_Zavalnia_CentarBiel_UW_fota (1)

Перадусім, прафесарскі склад складаецца з рэпрэсаваных выкладчыкаў Гарадзенскага ўніверсітэта. Цэнтар беларускіх даследаванняў будзе арганічнай адзінкай Інстытута Усходняй Еўропы, гаворыць дырэктар Ян Маліцкі:

– Гэта будзе арганічная частка Інстытута Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта. Адрозніваецца ад іншых тым, што не будзе мець уласных студэнтаў. Асобы, якія цікавяцца Беларуссю, польска-беларускімі стасункамі змогуць пачуць погляды і меркаванні беларускіх даследчыкаў на гэтыя тэмы.

Кіраўнік новастворанага Цэнтра беларускіх даследаванняў Алесь Краўцэвіч не выключае, што ў будучыні навуковая адзінка стане платформай для навучання беларусаў:

– Калі гэта ўсё добра пойдзе пры лепшым аптымістычным прагназаванні і пры добрым развіцці падзеяў, у Польшчы можа паўстаць нейкі адукацыйны цэнтр для беларускіх студэнтаў. Але гэта трэба разглядаць як часовую з’яву. Таму што, сапраўды, мы павінны вучыць беларускіх студэнтаў у Беларусі.

Цэнтр беларускіх даследаванняў будзе мець свой друкаваны орган, які будзе выдавацца раз на год. Асноўнай мовай навуковай адзінкі будзе беларуская.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара