У Варшаве адбылася чарговая прэзентацыя Беларускай Аналітычнай Працоўні



На сустрэчы былі ўзнятыя пытанні настрояў у беларускім грамадстве на фоне падзеяў ва Украіне. Доктар сацыялагічных навук Андрэй Вардамацкі адзначыў, што падчас апошніх даследаванняў выявіўся парадокс – беларусы губляюць пачуццё надзеі, аднак пачуццё шчасця застаецца на тым самым узроўні.

– Сэнс такі – што ёсць нейкая такая супрацьлегласць паміж адчуваннем надзеі і ўзроўнем адчування шчасця. Як бы ўзровень адчування надзеі падае, а адчуванне шчасця застаецца на тым самым узроўні. Гэта і ёсць формула разумення таго, што мы сёння шчаслівы, таму што заўтра будзе горш.

Таксама Андрэй Вардамацкі падкрэсліў, што згодна з вынікамі апошніх даследаванняў, беларусы маюць экзістынцыйны ўзровень зацікаўленасці ў падзеях ва Украіне. Што датычыць унутранай сітуацыі, то людзі ў Беларусі адчуваюць, што жыць становіцца ўсё складаней, аднак у большасці сваёй не збіраюцца прыкладаць намаганні, каб змяніць сітуацыю.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава.